Уладзімір Веньямінавіч Баравенка

Уладзімір Веньямінавіч Баравенка (нар. 14 мая 1970, г. Секешфехервар, Венгерская Народная Рэспубліка) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Уладзімір Веньямінавіч Баравенка

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 14 мая 1970 года ў г. Секешфехервар (Венгерская Народная Рэспубліка) у сям’і ваеннаслужачага[1].

Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Інавацыйны менеджмент»[1].

Працаваў электраманцёрам, майстрам, галоўным інжынерам Брэсцкай газанапаўняльнай станцыі, начальнікам цэха звадкаванага газу вытворчага ўпраўлення «Брэстміжрайгаз», начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела, галоўным інжынерам, намеснікам генеральнага дырэктара ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз»[1].

Быў выбраны старшынёй Маскоўскага раённага аддзялення г. Брэста Беларускай партыі «Белая Русь» і Маскоўскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].

Узнагароджаны граматамі і падзякамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога, гарадскога выканаўчых камітэтаў, Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Белпалівагаз», грамадскіх аб’яднанняў[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Брэсцкай-Усходняй акругі № 3. Член Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі[1].

Узнагароды правіць

Прысвоена ганаровае званне «Ганаровы работнік унітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз»[1].

Сям'я правіць

Жанаты, мае сына.

Зноскі

Спасылкі правіць