Уладзімір Весялінаў

сербскі футбаліст

Уладзімір Весялінаў (сербск.: Bлaдимиp Beceлинoв; нар. 25 мая 1984, Субаціца, Сербія) — сербскі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Уладзімір Весялінаў
Поўнае імя сербск.: Bлaдимиp Beceлинoв
Нарадзіўся 25 мая 1984(1984-05-25)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
Рост 176 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2002 Саюзная Рэспубліка Югаславія Спартак (Субаціца) 15 (0)
2002—2004 Саюзная Рэспубліка Югаславія Раднічкі (Баймак) 28 (4)
2004—2007 Сербія Спартак (Субаціца) 82 (11)
2007—2008 Сербія Банат (Зрэнянін) 21 (0)
2009—2011 Сербія Спартак Злацібар Вода 46 (4)
2012—2014 Беларусь Нёман (Гродна) 62 (3)
2015—2016 Венгрыя Сегед 2011 16 (2)
2016—2020 Венгрыя Будафок 70 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 красавіка 2022.

Клубная кар’ера правіць

Гуляў у Сербіі, у асноўным за клуб «Спартак» з роднага горада Субаціца.

У лютым 2012 года перайшоў у гродзенскі «Нёман», дзе неўзабаве замацаваўся ў аснове на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2013 заставаўся іграком асновы, выкарыстоўваўся як цэнтральны ці апорны паўабаронца. У маі 2013 года адсутнічаў з-за траўм, пасля вярнуў месца ў аснове. У лістападзе 2013 года зноў выбыў з-за траўмы.

Сезон 2014 пачынаў на лаўцы запасных, але пасля пераводу Андрэя Хачатурана з апорнай зоны на месца правага хаўбэка Весялінаў заняў сваю звыклую пазіцыі апорнага паўабаронцы. За сезон здолеў праявіць сябе як добры распасоўшчык, аддаўшы 5 галявых перадач. У кастрычніку 2014 года з-за фінансавых праблем гродзенскага клуба кантракт з легіянерам па ўзаемнай згодзе быў разарваны[2].

У студзені 2015 года стаў іграком венгерскага клуба «Сегед 2011». Пакінуў яго ўлетку 2016 года і пазней далучыўся да «Будафока», якому дапамог атрымаць перамогу ў трэцім венгерскім дывізіёне. Завяршыў кар’еру ў 2020 годзе.

Дасягненні правіць

  •   Пераможца Нацыянальнага чэмпіянату III: 2016/17 (зона Цэнтр)

Зноскі

  1. Vladimir Veselinov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Гродненский "Неман" расстался с четырьмя игроками

Спасылкі правіць