Уладзімір Гамановіч

Уладзімір Гамановіч (14 жніўня 1959 — 20 студзеня 1991) — супрацоўнік міліцыі Рыгі, старшы лейтэнант міліцыі. Уладзімір Гамановіч — адна з ахвяр падзей студзеньскіх барыкад 1991 года ў Рызе, расстраляных 20 студзеня 1991 года ў будынку МУС Латвіі (бульвар Райна, 6) Рыжскім АМАПам і невядомымі баевікамі падчас нападу[1]. Пахаваны на могілках у Докшыцкім раёне ў родным сяле ў Беларусі. У Уладзіміра Гамановіча засталося трое дзяцей Святлана (9) Ларыса (4) і Віталь (2)[2].

Уладзімір Гамановіч
Род дзейнасці супрацоўнік міліцыі горада Рыга
Дата нараджэння 14 жніўня 1959(1959-08-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 1991(1991-01-20) (31 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  СССР
Узнагароды і прэміі
Order of Viesturs

Памяць правіць

Каля канала паміж Бастыёнам і бульварам Райна ў Рызе ўсталяваны камень у памяць аб Уладзіміры. У музеі барыкад існуе экспазіцыя, прысвечаная Уладзіміру Гамановічу, дзе знаходзіцца яго міліцэйская форма. Па ініцыятыве фонду падтрымкі ўдзельнікаў барыкад родным Уладзіміра нададзена грамадзянства Латвіі[3]. Міністр унутраных спраў Латвіі Дайніс Турлайс 18 студзеня 1996 года перадаў жонцы Уладзіміра Наталлі грашовую дапамогу[4].

Узнагарода правіць

У 2010 годзе за заслугі ў барацьбе за незалежнасць Латвіі Уладзімір пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Віестура[5].

Зноскі

  1. Владимир Вигман. ТРОЯНСКИЙ КОНЬ ОСОБОГО НАЗНАЧЕНИЯ no gazeta.zn.ua, 1996. gada 6 martā (krieviski)
  2. Mīļie, kas neatgriezās Aiva Kanepone 2011. gada 25. janvārī
  3. Intervija. Barikāžu dalībnieku atbalsta fonda prezidents Renārs Zaļais no Viesturs Radovics, "Neatkarīgā" 2005. gada 11. janvārī
  4. Iekšlietu ministra pavēle nr. 11p/s Par apbalvošanu 1996. gada 18. janvārī
  5. Viestura ordeņa nodošana glabāšanā. Valsts prezidents varoņu tuviniekiem nodot nopelnītos apbalvojumus laikraksts "Latvietis" Nr. 119., 2010. gada 18. novembrī