Уладзімір Генадзевіч Бабічаў
Уладзімір Генадзевіч Бабічаў (нар. 23 жніўня 1991, в. Сваташыцы, Дубровенскі раён) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Уладзімір Генадзевіч Бабічаў | |
---|---|
Нараджэнне |
23 жніўня 1991 (33 гады) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 23 жніўня 1991 года ў в. Сваташыцы Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці[1].
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура святаў (народныя)»[1].
Працаваў дырэктарам Раённага цэнтра народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна; першым сакратаром Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Талачынскай акругі № 30. Член Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ», Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта[1].
Сям'я
правіцьХаласты[1].