Уладзімір Георгіевіч Чэшык

Уладзімір Георгіевіч Чэшык (1929, в. Рэчкі, цяпер Вілейскі раён — 2001) — беларускі ўрач-хірург, спецыяліст у галіне таракальнай (грудной) хірургіі. Заслужаны ўрач БССР (1968)[1].

Уладзімір Георгіевіч Чэшык
Дата нараджэння 1929
Месца нараджэння
Дата смерці 2001
Род дзейнасці урач, хірург, таракальны хірург, галоўны ўрач
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1951). Стваральнік першага ў Беларусі лёгачнага хірургічнага цэнтра (1962). Галоўны ўрач Гомельскай абласной спецыялізаванай клінічнай бальніцы (1969—1995)[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Уладзімір Георгіевіч Чэшык (1929—2001) / Дужы А. І. // Здравоохранение. — 2007. — № 10. — С. 74-77.