Уладзімір Захаравіч Пуцята
адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі
Уладзімір Захаравіч Пуцята (5 ліпеня 1906, вёска Парэчча, Акцябрскі раён — ?) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Палескай вобласці.
Уладзімір Захаравіч Пуцята | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | партызаны |
Званне | капітан[1] |
Камандаваў | 225-я партызанская брыгада |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьЗ 1929 года працаваў рабочым. З чэрвеня 1941 года ваяваў на Заходнім фронце. У партызанах са снежня 1941 года: з чэрвеня 1942 года начальнік штаба атрада, брыгады, у чэрвені 1943 — чэрвені 1944 гадоў камандзір 225-й партызанскай брыгады. Член КПСС з 1943 года. У 1944—1978 гадах на савецкай, адміністратыўна-гаспадарчай і гаспадарчай рабоце ў Гродне. У 1952 годзе скончыў рэспубліканскую партыйную школу пры КП(б)Б.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.