Уладзімір Маісеевіч Антановіч
Уладзімір Маісеевіч Антановіч (1 ліпеня 1910, Мінск — 4 ліпеня 1971) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Пінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].
Уладзімір Маісеевіч Антановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1910 |
Месца нараджэння | Мінск |
Дата смерці | 4 ліпеня 1971 (61 год) |
Грамадзянства | |
Званне | старшы лейтэнант[1] |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Член КПСС з 1937 года. Удзельнік абароны Кіева ў 1941 годзе. У партызанах са студзеня 1942 года: камандзір групы, атрада, у жніўні-лістападзе 1943 г. партызанскай брыгады імя С. М. Будзёнага, у лістападзе 1943 — ліпені 1944 г. партызанскай брыгады імя В. У. Куйбышава, адначасова член Ленінскага, Лагішынскага падпольных РК КП(б)Б. Пасля вайны на гаспадарчай рабоце[2].
Зноскі
- ↑ https://pamyat-naroda.ru/heroes/kld-card_partizan28536/
- ↑ а б Антонович Владимир Моисеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 27. — 737 с..