Уладзімір Мікалаевіч Баршчоў

Уладзімір Мікалаевіч Баршчоў (нар. 22 верасня 1956, Грозны, Чачэна-Інгушская АССР) — беларускі ваенны і палітык.

Уладзімір Мікалаевіч Баршчоў
Нараджэнне 22 верасня 1956(1956-09-22) (67 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 22 верасня 1956 года ў г. Грозны Чэчэна-Інгушскай АССР.

Скончыў Кіеўскае вышэйшае танкавае інжынернае вучылішча, Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (эканаміст-менеджар).

Праходзіў службу ў Паўночна-Каўказскай, Туркестанскай ваенных акругах. Выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Рэспубліцы Афганістан у якасці памочніка начальніка палітычнага аддзела злучэння па камсамольскай рабоце. Служыў памочнікам начальніка палітычнага аддзела корпуса па камсамольскай рабоце ў горадзе Ашхабадзе, старшым інструктарам палітычнага ўпраўлення Туркестанскай ваеннай акругі па камсамольскай рабоце ў горадзе Ташкенце. Быў начальнікам аддзела — памочнікам начальніка палітычнага аддзела арміі па камсамольскай рабоце, намеснікам камандзіра палка па палітычнай частцы ў ГДР. З’яўляўся намеснікам камандзіра палка па палітычнай частцы — намеснікам камандзіра дывізіі па выхаваўчай рабоце і кадрах у горадзе Мінску. Займаў пасады намесніка генеральнага дырэктара замежнага прадпрыемства «ІТЭРАБЕЛ», кіраўніка прадстаўніцтва адкрытага акцыянернага таварыства «Прамысловая група „ЛанРусінвест“». З’яўляўся намеснікам старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», з 2006 года — старшыня.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды правіць

Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, васемнаццаццю медалямі СССР і Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі[2].

Зноскі