Уладзімір Пятровіч Міклуш

Уладзімір Пятровіч Міклуш (нар. 13 верасня 1948, Беразіно, Мінская вобласць) — беларускі вучоны, кандыдат тэхнічных навук (1981), прафесар (2004).

Уладзімір Пятровіч Міклуш
Дата нараджэння 13 верасня 1948(1948-09-13) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 13 верасня 1948 года ў Беразіно.

У 1971 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1971—1978 гадах працаваў старшым інжынерам, старшым навуковым супрацоўнікам галіновай навукова-даследчай лабараторыі рамонту машын «Белсельгастэхнікі».

У 1978—1983 гадах — асістэнт, у 1983—1995 гадах — дацэнт, у 1995—2000 гадах — загадчык кафедры тэхналогіі і арганізацыі тэхнічнага сэрвісу Беларускага дзяржаўнага аграрна тэхнічнага ўніверсітэта[1].

У 2000 годзе стаў дэканам факультэта тэхнічнага сэрвісу ў АПК Беларускага дзяржаўнага аграрна тэхнічнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць правіць

Вобласць навуковых інтарэсаў: арганізацыя і эканоміка тэхнічнага сэрвісу, інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі ў навучальным працэсе.

Аўтар 90 навуковых і вучэбна-метадычных работ у галіне арганізацыі і тэхналогіі рамонтна-абслугоўваючай вытворчасці, у т.л. «Арганізацыя рамонтна-абслугоўваючай вытворчасці і праектавання прадпрыемстваў тэхнічнага сэрвісу АПК» (навучальны дапаможнік).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Факультет «Технический сервис в АПК» / Белорусский государственный аграрный технический университет; [В. П. Миклуш и др.]. ― [Б. м. : б. и., 2008?]
  • На очередном рубеже. Кн. 2 : БГАТУ в биографиях работников и выпускников : к 55-летию университета : в 2 кн. ― Минск, 2009.