Уладзіслаў Валянцінавіч Казакевіч
Уладзіслаў Валянцінавіч Казакевіч (нар. 17 снежня 1998, Мінск, Беларусь) — беларускі злачынец, які ў кастрычніку 2016 здзейсніў напад у ГЦ «Еўропа» ў Мінску. У выніку здарэння загінуў 1 чалавек, 2 пацярпелі.
Уладзіслаў Казакевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 снежня 1998 |
Месца нараджэння | Мінск, Беларусь |
Грамадзянства | Беларусь |
Забойствы | |
Колькасць ахвяр | 1 |
Колькасць параненых | 2 |
Перыяд забойстваў | 8 кастрычніка 2016 |
Асноўны рэгіён забойстваў | ГЦ «Еўропа», Мінск |
Выкарыстоўваемая зброя | сякера, бензапіла |
Арышт і пакаранне | |
Дата арышту | 8 кастрычніка 2016 |
Пакаранне | 22 гады пазбаўлення волі |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 17 снежня 1998 года ў Мінску. Бацькі — Валянцін і Вольга Казакевічы (пасля змяніла прозвішча на Мажэйка), у сям’і таксама выхоўвалася сястра. Паводле даных СМІ, сям’я была забяспечанай, аднак яе было цяжка назваць шчаснай: у прэсе паведамлялася, што маці і сястра-падлетак жылі за мяжой, бацька пражываў у беларускай сталіцы, аднак Уладзіслаў з 15 гадоў жыў у асобнай кватэры[1].
У 2014 годзе праходзіў лячэнне ў псіханеўралагічным дыспансеры.
У 2016 годзе Казакевіч паступіў у Міжнародны ўніверсітэт МІПСА на спецыяльнасць «Юрыст-міжнароднік», набраўшы пры паступленні 255 балаў. Практычна з самага пачатку навучальнага года пачаў прапускаць заняткі.
Напад правіць
8 кастрычніка 2016 года ў 17:27 Казакевіч зайшоў праз бакавы ўваход ГЦ «Еўропа». У яго з сабой быў чахол ад гітары, у якім ён схаваў сякеру і бензапілу. У 17:28 хлопец завёў пілу і нанёс цялесныя пашкоджанні спачатку адной жанчыне, якая ад атрыманых траўмаў памерла. Пасля гэтага ён дастаў сякеру і напаў на другую жанчыну. Яна змагла ўцячы. Потым ён стаў пагражаць сякерай іншым людзям. Праз 10 хвілін нападніка затрымалі.
Суд правіць
20 лютага 2017 года ў Мінскім гарадскім судзе пачалося пасяджэнне па справе аб нападзе ў ГЦ «Еўропа». Яму прад’явілі абвінавачанне па ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Забойства з асаблівай жорсткасцю».
Сваю віну малады чалавек прызнаў. Матывам злачынства, паводле яго слоў, паслужыла расчараванне ў самім сабе, агіда да чалавецтва, дэпрэсіўны настрой. Сваёй мэтай нападнік ставіў забойства як мага большай колькасці людзей і хацеў сам быць забітым пры затрыманні. Да палітызаваных або экстрэмісцкіх груповак нападнік не належаў.
3 сакавіка суд прысудзіў абвінавачанага да максімальнага для непаўналетняга тэрміну — 15 гадоў пазбаўлення волі.
Турэмнае зняволенне правіць
Па словах адміністрацыі папраўчай калоніі № 17 горада Шклова, дзе Казакевіч адбываў пакаранне, ён з першых дзён трапіў у катэгорыю праблемных зняволеных да кастрычніка 2017 года меў 17 дысцыплінарных спагнанняў, і адбыў больш за 170 дзён у штрафным ізалятары.
12 кастрычніка 2017 года здзейсніў напад з завострываннем на двух канваіраў, адзін з якіх быў паранены. Казакевічу былі прад’яўленыя абвінавачванні ў замаху на забойства 2 і больш асоб, па якім забойцу магло пагражаць павелічэнне тэрміну зняволення да 25 гадоў[2][3].
З-за напады на прадстаўніка адміністрацыі папраўчай установы яму павялічылі тэрмін зняволення да 22 гадоў пазбаўлення волі[4].
Зноскі
- ↑ Настасья Занько, Дмитрий Мелеховец. «Если вы окажетесь на свободе, вы продолжите убивать людей?» — «Да». Первый день суда по нападению в ТЦ «Новая Европа» (руск.). Onliner.by.
- ↑ [1] Архівавана 29 сакавіка 2018.
- ↑ [2] Архівавана 29 сакавіка 2018.
- ↑ [3] Архівавана 18 мая 2018.