Уладзіслаў Дзмітрыевіч Геўліч

украінскі футбаліст

Уладзіслаў Геўліч (нар. 23 верасня 1994, Севастопаль) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Севастопаль».

Футбол
Уладзіслаў Геўліч
Поўнае імя Уладзіслаў Дзмітрыевіч Геўліч
Нарадзіўся 23 верасня 1994(1994-09-23)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
 Расія
Рост 173 см
Вага 70 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аўтаномная Рэспубліка Крым Севастопаль
Нумар 11
Маладзёжныя клубы
2007—2011 Украіна СДЮШАР-5 (Севастопаль)
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2014 Украіна Севастопаль 3 (0)
2011—2013   Украіна Севастопаль-2 53 (5)
2015—2016 Аўтаномная Рэспубліка Крым СКЧФ (Севастопаль) 22 (2)
2016 Украіна Цярнопаль 8 (0)
2016 Аўтаномная Рэспубліка Крым Севастопаль 5 (0)
2017—2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 38 (2)
2018—2020 Аўтаномная Рэспубліка Крым Севастопаль 27 (1)
2020 Расія Калуга 5 (0)
2020 Расія Лада (Дзімітраўград) 6 (0)
2021— Аўтаномная Рэспубліка Крым Севастопаль
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2021.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец севастопальскага футбола, выступаў за юнацкія каманды «Севастопаля», а ў 2011 годзе далучыўся да фарм-клуба «Севастопаль-2». 1 чэрвеня 2013 года дэбютаваў у першай камандзе «Севастопаля», выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Адэсы» (1:0). Па выніках сезона 2012/13 «Севастопаль» выйшаў у Прэм’ер-лігу, і замест «Севастопаля-2» была сфарміравана каманда для ўдзелу ў моладзевым першынстве Украіны, да якой далучыўся і Геўліч. 27 красавіка 2014 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Ільічоўца» (0:0).

Пасля далучэння Крыма да Расіі прыняў расійскае грамадзянства і стаў выступаць за новы клуб СКЧФ у чэмпіянаце Крыма. У ліпені 2016 года перайшоў у клуб украінскай Першай лігі «Цярнопаль», але ўжо ў верасні таго ж года пакінуў яго і вярнуўся ў СКЧФ, які змяніў назву на «Севастопаль».

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Дняпро» з Магілёва і ў сакавіку падпісаў кантракт[2]. Здолеў замацавацца ў аснове каманды, звычайна выступаў на пазіцыі правага абаронцы. У студзені 2018 года падоўжыў пагадненне з магіляўчанамі[3].

У жніўні 2018 года адправіўся на прагляд у расійскі клуб «Ніжні Ноўгарад»[4]. Неўзабаве абаронца разарваў кантракт з магілёўскім клубам[5] і вярнуўся ў «Севастопаль»[6]. У 2020 годзе гуляў у Расіі за «Калугу» і дзімітраўградскую «Ладу», у пачатку 2021 года зноў далучыўся да «Севастопаля».

Дасягненні правіць

Зноскі