Уладзіслаў Курнатоўскі

Уладзіслаў Курнатоўскі (1749—1824) — педагог, рэктар Слуцкай кальвінскай школы.

Уладзіслаў Курнатоўскі
Ладдзя[d]
Ладдзя[d]
Нараджэнне 1749
Смерць 1824
Род Курнатоўскія[d]
Жонка Кацярына з Эсткаў[d]
Дзеці Багуслаў Самуэль Курнатоўскі
Веравызнанне рэфармацтва[d]
Адукацыя
Месца працы

Біяграфія

правіць

Паходзіў з кальвінскага шляхецкага роду Курнатоўскіх герба «Ладдзя».

Скончыў Слуцкую кальвінскую школу ў 1767 гг., навучаўся за кошт стыпендыі Евангелічна-рэфармацкага Сінода. Пазней вучыўся ў гімназіі ў Берліне, у 1770—1773 гг. быў студэнтам тэалогіі ў Марбургскім універсітэце.

З 1775 г. быў намеснікам рэктара, у 1777—1781 гг. рэктар Слуцкай кальвінскай школы. З 1780 г. — скарбнік кальвінскага збору.

Сям’я

правіць

Быў жанаты двойчы. 1-я жонка: Катажына з Эсткаў (1760-07?.11.1806). Дзеці:

  • Ян Міхал (01.09.1781-01.04.1782);
  • Багуслаў Самуэль (16.08.1783-17.02.1820), пастар, настаўнік гімназіі;
  • Аляксандр Геранім (06.10.1784-1808), студэнт права;
  • Крыштаф Тэадор (12.10.1785-12.10.1786);
  • Феліцыян Уладзіслаў (01.06.1788-06.03.1856), падпалкоўнік расійскай арміі.

2-я жонка: Рэгіна Феліцыяна з Беняшэўскіх (1775—1825). Дзеці:

  • Дарота Іаана Зузанна (28.03.1809-03.12.1867), жонка Яна Мандзялоўскага;
  • Аляксандр Крыштаф (30.01.1812-1851);
  • Іахана Караліна (27.07.1818-15.05.1846).

Спасылкі

правіць