Улытаўская вобласць
Улытаўская вобласць (каз.: Ұлытау облысы, Ūlytau oblysy) — вобласць у цэнтральнай частцы Казахстана, утвораная 8 чэрвеня 2022 года[1]. Клімат рэзка кантынентальны і вельмі засушлівы. Адміністрацыйны цэнтр вобласці — горад Жэзказган.
Улытаўская вобласць | |
---|---|
каз.: Ұлытау облысы, Ūlytau oblysy | |
Краіна |
![]() |
Статус | Вобласць |
Уваходзіць у | Цэнтральны Казахстан |
Уключае | 2 раёны і 3 гарады абласнога падпарадкавання |
Адміністрацыйны цэнтр | Жэзказган |
Найбуйнейшыя гарады | Жэзказган, Сатпаеў, Каражал |
Дата ўтварэння | 8 чэрвеня 2022 |
Кіраўнік | Берык Абдыгаліўлы |
Афіцыйныя мовы | казахская |
Насельніцтва (2022) |
227,2 тыс. (1,85 %, 20-е месца) |
Шчыльнасць | 1,20 чал./км² (20-е месца) |
Канфесійны склад | мусульмане, хрысціяне |
Плошча |
188 936,61 км² (6,93 %, 5-е месца) |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+6 |
Код ISO 3166-2 | KZ-62 |
Код аўтам. нумароў | 20 |
Афіцыйны сайт (англ.) Афіцыйны сайт (каз.) |
|
![]() |
Адміністрацыйны падзел
правіцьНумар | Адміністрацыйная адзінка | Тэрыторыя км² | Насельніцтва тыс. чал. |
---|---|---|---|
1 | Жанааркінскі раён | 62 347,81 | 34,8 |
2 | Улытаўскі раён | 122 931,05 | 17,4 |
3 | Горад Жэзказган | 1 760,97 | 91,7 |
4 | Горад Каражал | 792,43 | 18,7 |
5 | Горад Сатпаеў | 1 104,35 | 69,6 |
УСЯГО | 188 936,61 | 227,2 |
Гісторыя
правіцьВобласць была ўтворана 8 чэрвеня 2022 года[2] ў адпаведнасці з указам прэзідэнта Казахстана, яе тэрыторыя істотна меншая за тую, што займала ранейшая Джэзказганская вобласць.
Горад Жэзказган зноў стане абласным цэнтрам. Стварэнне ў гэтым рэгіёне самастойнай вобласці — важнае рашэнне не толькі з эканамічнага пункту гледжання, але і духоўнага: Улытау, які знаходзіцца ў цэнтры нашага бязмежнага казахскага стэпу, займае асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны. Тут праходзілі вялікія сходы, дзе вырашаўся лёс краіны.— Касым-Жамарт Такаеў