Ульрых фон Гутэн (ням.: Ulrich von Hutten;21 красавіка 1488, замак Штэкельберг — 29 жніўня 1523, востраў Уфенау) — нямецкі рыцар-гуманіст, адзін з галоўных аўтараў «Лістоў цёмных людзей».

легенда

Біяграфія правіць

Быў старэйшым сынам у беднай рыцарскай сям'і. Па прычыне яго слабога здароўя бацька аддаў яго ў 1499 годзе ў бенедыкцінскі манастыр у Фульдзе, каб той стаў манахам па дасягненні патрэбнага ўзросту. Але Ульрых летам 1506 ён паступіў ва ўніверсітэт Эрфурта. Затым ён перайшоў у Лейпцыгскі ўніверсітэт.

У Лейпцыгу ў 1508 заразіўся сіфілісам. У 1509 у Ростаку Гутэн выдаў свой ​​першы твор «Нема». У 1511 годзе ў Вітэнбергу ён апублікаваў працу пра вершаскладанне De Arte Versificandi, якая стала вядомай як у Германіі, так і за мяжой. Пасля гэтага наведаў Вену, Венецыю, Павію і Балонню, у Італіі ён вучыўся юрыспрудэнцыі.

У 1514 Гутэн атрымаў запрашэнне да двара майнцкага архібіскупа Альбрэхта. У Майнцы Гутэн пазнаёміўся з Эразмам Ратэрдамскім. Тут ён напісаў другую частку «Лістоў цёмных людзе » з крытыкай праціўнікаў Іагана Рэйхліна. У 1522 Гутэн стаў ідэйным правадыром Рыцарскага паўстання. Памёр ва ўзросце 35 гадоў на Цюрыхскім возеры.