Уманскі нацыянальны ўніверсітэт садаводства

Уманскі нацыянальны ўніверсітэт садаводства — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова аграрна-тэхнічнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Умань.

Уманскі нацыянальны ўніверсітэт садаводства
Уманський національний університет садівництва
5. Головний корпус УНУС (мур.), вулиця Інститутська, 4 (Умань).JPG
Арыгінальная назва Уманський національний університет садівництва
Міжнародная назва Uman National University of Horticulture
Заснаваны 1844
Тып профільны ўніверсітэт
Рэктар Алена Аляксандраўна Непачаценка
Студэнты 5 000
Дактары 30
Прафесары 32
Юрыдычны адрас вул. Інстытуцкая 1,20305
г. Умань, Чаркаская вобл., Украіна
Сайт udau.edu.ua

ГісторыяПравіць

Адна з самых старых вышэйшых навучальных устаноў Украіны, заснаваная ў 1844 годзе ў Адэсе як Галоўнае вучылішча садаводства, задачай якога была падрыхтоўка высокакваліфікаваных садаводаў і даследчыкаў у галіне садаводства. У сувязі з неадпаведнымі ўмовамі для развіцця садаводства ў ваколіцах Адэсы, вучылішча ў 1859 годзе было пераведзена ва Умань, дзе былі перадумовы для падрыхтоўкі спецыялістаў гэтага профілю.

За сваю шматгадовую гісторыю навучальная ўстанова зведала шэраг рэарганізацый:

  • Галоўнае вучылішча садаводства (1844—1868);
  • Уманскае вучылішча земляробства і садаводства (1868—1921);
  • Уманскі аграпалітэхнікум (1921—1929);
  • Уманскі сельскагаспадарчы інстытут (1929—1930);
  • Уманскі садаагародны інстытут (1930—1931);
  • Уманскі плодаягадны інстытут (1931—1934);
  • Уманскі плодаагароднінны інстытут (1934—1936);
  • Уманскі сельскагаспадарчы інстытут (1936—1996);
  • Уманская сельскагаспадарчая акадэмія (1996—2000)
  • Уманская дзяржаўная аграрная акадэмія (2000—2003);
  • Уманскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт (2003—2006);
  • Уманскі нацыянальны ўніверсітэт садаводства (са снежня 2009).

СтруктураПравіць

  • Факультэт аграноміі
  • Факультэт плодаагародніцтва, экалогіі і аховы раслін
  • Факультэт менеджменту
  • Факультэт эканомікі і прадпрымальніцтва
  • Інжынерна-тэхналагічны факультэт
  • Факультэт лясной і садова-паркавай гаспадаркі

СпасылкіПравіць