Уну́кі[1] (трансліт.: Unuki, руск.: Унуки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарацкага сельсавета.

Вёска
Унукі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
9
Насельніцтва
12 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222395
Аўтамабільны код
5
Унукі на карце Беларусі ±
Унукі (Беларусь)
Унукі
Унукі (Мінская вобласць)
Унукі

Гісторыя правіць

У 1868 г. маёнтак і вёска Кабыльніцкай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні. У маёнтку 6 жыхароў, у вёсцы 7 жыхароў, 2 двары. У 1904 г. засценак і вёска. У засценку, валоданне Грачаніхі, 14 жыхароў, у вёсцы 14 жыхароў. У 1908 г. у вёсцы 3 двары, 16 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Ляшчынскім сельсавеце Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 09.08.1979 г. у Нарацкім сельсавеце Мядзельскага раёна. З 1979 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Нарач» (цэнтр — вёска Чараўкі).

Насельніцтва правіць

  • 38 жыхароў (1960)
  • 9 двароў, 12 жыхароў (1997)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі правіць