Унутраныя Гебрыдскія астравы

Унутраныя Гебрыды (англ.: Inner Hebrides, шатл. гэл.: Na h-Eileanan a-staigh) — архіпелаг каля заходняга ўзбярэжжа Вялікабрытаніі, частка Гебрыдскіх астравоў.

Унутраныя Гебрыды
англ. Inner Hebrides
Характарыстыкі
Агульная плошча4 158 км²
Насельніцтва18 948 чал. (2011)
Шчыльнасць насельніцтва4,56 чал./км²
Размяшчэнне
57°19′39″ пн. ш. 6°14′52″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
РэгіёнШатландыя
Унутраныя Гебрыдскія астравы (Вялікабрытанія)
Унутраныя Гебрыды
Унутраныя Гебрыды
Унутраныя Гебрыдскія астравы (Шатландыя)
Унутраныя Гебрыды
Унутраныя Гебрыды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Архіпелаг складаецца з 36 заселеных і 43 незаселеных астравоў плошчай звыш 30 га. Найбуйнейшы — Скай. Агульная плошча Унутраных Гебрыдаў — 4158 кв.км, насельніцтва — 18 948 чалавек (2011).

На Унутраных Гебрыдах распаўсюджана менш відаў жывёл, чым на суседнім в. Вялікабрытанія. Тым не менш, некаторыя з гебрыдскіх птушак практычна не сустракаюцца ў Англіі (арлан-белахвост, звычайны чысцік, Pyrrhocorax pyrrhocorax  (руск.)). Водзяцца цюлені — звычайны і доўгаморды.

Гісторыя

правіць

Людзі з'явіліся на архіпелагу ў эпоху неаліту. У Сярэднявеччы яго тэрыторыя належала каралеўству Дал Рыяда, а затым — каралеўству Астравоў. Паводле Перцкага дагавора Унутраныя Гебрыды перайшлі да Шатландыі, а ў 1707 г. яны сталі часткай каралеўства Вялікабрытанія.

Эканоміка

правіць

Цяперашнія іх жыхары займаюцца фермерствам, рыбнай лоўляй, вытворчасцю віскі. Развіваецца турыстычная галіна. Так, наведванне Гебрыдаў натхніла Мендэльсона на стварэнне «Фінгалавай пячоры».

Спасылкі

правіць