Універсальнае мноства

Універса́льнае мно́ства (уніве́рсум) — мноства, якое ўключае ў сябе ўсе магчымыя элементы. Калі некаторы аб’ект з’яўляецца элементам якога-небудзь мноства, то ён адначасова з’яўляецца і элементам універсальнага мноства.

Тэарэтычна можна разглядаць «абсалютны універсум», які месціць усе магчымыя элементы ўсіх мностваў. Але вызначыць такое мноства немагчыма або, прынамсі, надзвычай цяжка. Таму ў рэальнасці за ўніверсальнае мноства прымаюць мноства ўсіх аб’ектаў, якія маюць дачыненне да той ці іншай канкрэтнай задачы.

Уласцівасці ўніверсальнага мноства:

  • любое мноства з’яўляецца падмноствам універсальнага мноства:
  • аб’яднанне ўніверсальнага мноства з любым іншым мноствам ёсць універсальнае мноства:
  • перасячэнне ўніверсальнага мноства з любым іншым мноствам ёсць гэтае мноства: