Універсітэт Васэда
Універсітэт Васэда — адзін з двух найбольш прэстыжных прыватных універсітэтаў Японіі (другі - Універсітэт Кэё). Размешчаны ў паўночнай частцы такійскага раёна Сіндзюку.
Універсітэт Васэда | |
---|---|
яп.: 早稲田大学 | |
Міжнародная назва | Waseda University |
Дэвіз | Незалежнасць навучання |
Заснаваны | 1882 |
Тып | прыватны |
Прэзідэнт | Кацухіка Сірай |
Студэнты | 47 094[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Токіа, Сіндзюку |
Кампус | Гарадскі |
Сайт | Універсітэт Васэда |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУніверсітэт Васэда быў заснаваны ў 1882 годзе вучоным і палітыкам перыяду Мэйдзі з самураем Окумай Сігэнобу. У 1902 годзе ён атрымаў статус універсітэта. Большая частка будынкаў была разбурана падчас бамбардзіровак Токіа ў заключны перыяд Другой сусветнай вайны, але ўніверсітэт быў адноўлены і зноў адкрыўся ў 1949 годзе.
Сярод найбольш знакамітых факультэтаў Універсітэта Васэда - філалагічны. Сярод яго выпускнікоў знакамітыя аўтары Харукі Муракамі і Маці Тавара.
Сем японскіх прэм'ер-міністраў пасляваеннага перыяду скончылі менавіта Універсітэт Васэда: Тандзан Ісібасі (1956-1957), Набору Такэсіта (1987-1989), Тосікі Кайфу (1989-1991), Кэйдза Абуці (1998-2000), Ёсіра Моры (2000-2001 ), Ясуа Фукуда (2007-2008) і Ёсіхіка Нода (2011 -).
Зноскі
- ↑ https://waseda.app.box.com/s/hgti6mqo3w5uu50x2joz71x7vel4pnic Праверана 22 ліпеня 2022.
Спасылкі
правіць- Сайт Універсітэта Васэда (яп.)