Кэйдза Абуці (яп.: 小渕恵三; 25 чэрвеня 1937, Наканодзё, прэфектура Гуму, Японія — 14 мая 2000, Токіа) — японскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, дванаццаць разоў выбіраўся у ніжнюю палату парламента Японіі. З 30 ліпеня 1998 года па 5 красавіка 2000 года займаў пасаду Прэм’ер-міністра Японіі.

Кэйдза Абуці
яп.: 小渕 恵三
сакратар Кабінета міністраў Японіі[d]
6 лістапада 1987 — 3 чэрвеня 1989
Пераемнік Masajuro Shiokawa[d]
84-ы прэм’ер-міністр Японіі
30 ліпеня 1998 — 5 красавіка 2000
Папярэднік Рутара Хасімота
Пераемнік Ёсіра Моры
Член Палаты прадстаўнікоў Японіі[d]
1963 — 2000
Міністр замежных спраў Японіі[d]
11 верасня 1997 — 30 ліпеня 1998
Нараджэнне 25 чэрвеня 1937(1937-06-25)[1][2][…]
Смерць 14 мая 2000(2000-05-14)[1][2][…] (62 гады)
Бацька Міцухэй Абуці[d]
Маці Ціё Абуці[d]
Жонка Цідзука Абуці[d]
Дзеці Юка Абуці[d] і Акіко Абуці[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Grand Cordon of the Supreme Order of the Chrysanthemum Order of the Chrysanthemum ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» Grand Cross of the Order of the Sun of Peru‎ Сонца Перу, ордэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 25 чэрвеня 1937 года ў пас. Наканодзё прэфектуры Гуму (Японія) ў сям’і палітычнага дзеяча, уладальніка ткацкай фабрыкі.

У лістападзе 1963 года ва ўзросце 26 гадоў быў абраны ў парламент ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) — самы малады член парламента Японіі. З гэтага моманту ён ні разу не прайграў выбары ў палату прадстаўнікоў ад сваёй прэфектуры Гуму. У 1970 годзе Абуці быў прызначаны намеснікам Міністра пошт і тэлекамунікацый Японіі. Затым ён таксама займаў пасады парламенцкага намесніка міністра будаўніцтва, намесніка начальніка Канцылярыі прэм’ер-міністра, выконваў функцыі спецыяльнага прадстаўніка прэм’ер-міністра ў шэрагу краін Паўднёва-Усходняй Азіі. У 1979 годзе Абуці атрымаў сваю першую пасаду: ён быў прызначаны начальнікам Канцылярыі прэм’ер-міністра і адначасова начальнікам Упраўлення развіцця Акінавы. У 1991 годзе ён быў абраны генеральным сакратаром ЛДП, а ў 1994 годзе стаў яе віцэ-старшынёй. У 1997 годзе Рутара Хасімота прызначыў яго на пасаду Міністра замежных спраў Японіі, дзе Абуці ўдзельнічаў у перамовах з Расіяй па пытанні аб прыналежнасці Курыльскіх астравоў, а таксама ў перамовах наконт аб’яднання дзвюх Карэй.

У ліпені 1998 года, пасля адстаўкі Хасімота, стаў лідарам ЛДП, а затым, рашэннем ніжняй палаты парламента, — Прэм’ер-міністрам Японіі. У новай пасадзе Абуці сфакусаваўся на двух задачах: падпісанні мірнай дамовы з Расіяй і аднаўленні японскай эканомікі. У верасні 1999 года ён быў ізноў абраны лідарам ЛДП, тым самым падоўжыўшы свой тэрмін знаходжання на пасадзе прэм’ер-міністра.

У пачатку красавіка 2000 года Абуці перанёс цяжкі інсульт і быў дастаўлены ў Такійскі шпіталь Дзюнтэндо. Увечары таго ж дня ён страціў прытомнасць. Нягледзячы на ўсе высілкі урачоў, вывесці з комы яго не ўдалося.

Памёр 14 мая 2000 года ў Токіа.

Зноскі

  1. а б Keizō Obuchi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Brozović D., Ladan T. Keizo Obuchi // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.

Спасылкі

правіць