Універсітэт Залатога Веку

Універсітэт Залатога Веку (УЗВ) — праграма па паляпшэнні якасці жыцця сталых людзей праз іх фізічную, інтэлектуальную і сацыяльную актывізацыю. Існуе ў Гродне з 2010 г. Архівавана 4 сакавіка 2016.

Універсітэт Залатога Веку Гродна
Універсітэт Залатога Веку
Сайт: http://uzv.by/ Архівавана 18 снежня 2014.

Гісторыя Універсітэтаў Трэцяга Веку правіць

Першы Універсітэт для сталых людзей пачаў працаваць у 1973 г. у Тулузе (Францыя). У 1975 г. Універсітэт Трэцяга Веку пачаў дзейнічаць у Варшаве. Толькі ва Уроцлаве (Польшча) сёння дзейнічае сем Універсітэтаў Трэцяга Веку. У апошнія 10 год такога кшталту Універсітэты актыўна пачалі стварацца ў Расіі, Украіне.

У свеце існуе некалькі мадэляў існавання такога кшталту ўніверсітэтаў. Для “французскай” мадэлі характэрна дзейнасці Універсітэтаў на базе ВНУ. “Англійская” мадэль характэрная тым, што Універсітэты для сталых людзей ствараюцца на базе грамадскіх арганізацый.

Універсітэт Залатога Веку ў Гродна правіць

Для УЗВ Архівавана 18 снежня 2014. найбольш характэрная брытанская мадэль універсітэту для сталых людзей.

Ініцыятарамі стварэння “Універсітэту Залатога Веку” у Гродне сталі сябры грамадскага аб'яднання “Цэнтр “Трэці сектар”. Архівавана 27 жніўня 2014.

На працягу 2006-2009 гг. імі вывучаўся досвед працы Універсітэтаў Трэцяга Веку ў Польшчы.

У сакавіку 2010 г. пры падтрымцы партнёраў з «Універсітэту Трэцяга Веку» пры Уроцлаўскім універсітэце (Польшча) і «Дома сустрэч імя Ангеліўса Сілезіўса» (Уроцлаў, Польшча) быў арганізаваны навучальны візіт у Польшчу, у межах якога ініцыятыўная група па стварэнні УЗВ мела магчымасць на практыцы пазнаёміцца з тым, як арганізавана праца па актывізацыі сталых людзей у суседняй краіне.

Першы занятак у межах гарадзенскага Універсітэта Залатога Веку быў праведзены 29 красавіка 2010 г.

Менавіта гэтая дата з'яўляецца Днём нараджэння першага такога кшталту праекта для сталых людзей у Беларусі.

Праграма пілотнай фазы (красавік-ліпень 2010 г.) складалася з агульных лекцыі і дыскусій пра псіхалогію сталага ўзросту, асновы здаровага харчавання, сексуальнае жыццё ў сталым узросце, спосабы падтрымання добрай фізічнай формы, дагляду свайго выгляду, юрыдычныя аспекты, з якімі могуць сутыкнуцца сталыя людзі.

Першыя слухачы УЗВ (каля 40 чалавек) мелі таксама магчымасць наведваць разнастайныя секцыі па інтарэсах:

  • Акадэмія Мастацтваў Залатога Веку
  • Кампутарныя курсы
  • Беларускія вячоркі
  • Жыцццёвы дзённік у фотаздымках
  • Ёга
  • Падарожжы ў часе і прасторы

У верасні 2010 г. Гродна наведала дэлегацыя Універсітэту Трэцяга Веку пры Уроцлаўскім універсітэце.

Падчас гэтага візіту адбылося некалькі адкрытых прэзентацый і майстар-класаў.

Апроч таго, студэнты і выкладчыкі факультэта псіхалогіі гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы атрымалі магчымасць сустрэцца з кіраўніком уроцлаўскага УТВ – доктарам Аляксандрам Кабыляркам.

У лістападзе 2010 г. распачаўся новы акадэмічны год у межах “Універсітэту Залатога Веку”. Заявы на ўдзел у ім падалі больш за 80 сталых гарадзенцаў і гарадзенак.

На працягу лістапада, 2010 г. – мая, 2011 г. яны наведвалі агульныя заняткі, гасцёўні, працавалі ў секцыях па вывучэнні польскай і англійскай мовы, камп'ютарныя курсы, “Акадэмію мастацтваў Залатога Веку”, “Беларускія вячоркі”, секцыю “Жыццёвы дзённік”, вандравалі па горадзе ў межах секцыі “Падарожжы ў прасторы і часе”.

У верасні 2011 г. адбыўся набор слухачоў на 2011-2012 акадэмічны год. Заняткі ў ім распачалі каля 70 чалавек. У дадатак да мінулагодніх секцый сёлета дадаліся “Беларуская мова” і “Сад маёй мары”.

Заняткі гэтага акадэмічнага года скончыліся ў красавіку 2012 г. урачыстай выпускной вечарынай і інтэграцыйнай вандроўкай на Мастоўшчыну.

Новы набор слухачоў УЗВ адбыўся ў верасні 2012-га г. Заявы на ўдзел у праграме падалі каля 200 сталых гарадзенцаў. Сто сорак з іх былі залічаны да ўдзелу ў праграме. У акадэмічным 2012-2013 гг. працуюць 16 секцый (англійская, беларуская, нямецкая, польская мовы, эсперанта, камп'ютарныя курсы, “Сад мары”, “Адкрыты паказ”, “Беларускія вячоркі”, “Псіхалагічнае здароўе”, “Як распачаць сваю справу”, “Жыццёвы дзённік”, “Мода і стыль”, “Залатое пяро”, “Падарожжы ў часе і прасторы”, ёга). Два разы на месяц адбываюцца агульныя сустрэчы слухачоў УЗВ.

У снежні 2012 г. блог УЗВ быў прызнаны лепшым беларускім сайтам у сферы нефармальнай адукацыі. Галоўная ўзнагарода за перамогу ў конкурсе была ўручана ў час Фестывалю нефармальнай адукацыі ў Мінску. Спецыяльную ўзнагароду атрымаў таксама цыкл фільмаў, прысвечаных дзейнасці УЗВ.

29-30 сакавіка 2013 г. на базе праграмы адбылася міжнародная канферэнцыя “Інтэлектуальная, фізічная і сацыяльная актывізацыя сталых людзей”, удзел у якой бралі спецыялісты з Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы, Расіі і Сербіі.

У 2014 г. праграма "Універсітэт Залатога Веку" была прызнаная Падзеяй году на Фестывалі нефармальнай адукацыі ў Мінску па версіі як экспертнага журы, так і па выніках "народнага галасавання".

У 2014/2015 і 2015/2016 гг. удзел у праграме бралі каля 200 чалавек штогод.

Вясной 2016 г. на базе праграмы адбылася міжнародная канферэнцыя Архівавана 7 кастрычніка 2017. "Павышэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытанях старэння".