Універсітэт Земельвайса
Універсітэт Земельвайса (венг.: Semmelweis Egyetem) — найстарэйшая медыцынская навучальная ўстанова Венгрыі.
Універсітэт Земельвайса лац.: Universitas Budapestinensis de Semmelweis nominata (SE) | |
---|---|
Semmelweis Egyetem | |
Арыгінальная назва | Semmelweis Egyetem |
Дэвіз | лац.: Servamus vitam atque servimus |
Заснаваны | 1769 |
Тып | дзяржаўны |
Рэктар | Тывадар Туласай |
Рэктар | Béla Merkely[d][1] |
Студэнты | 12 500 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Будапешт, Венгрыя |
Сайт | semmelweis-univ.hu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1769 годзе як медыцынскі факультэт Трнаўскага ўніверсітэта (пазней — Будапешцкага ўніверсітэта).
У 1951 годзе на базе медыцынскага факультэта Будапешцкага ўніверсітэта быў арганізаваны Будапешцкі медыцынскі ўніверсітэт.
У 1969 годзе ўніверсітэту было прысвоена імя вядомага венгерскага ўрача і прафесара ўніверсітэта Ігнаца Земельвайса (1818—1865). Навучальная ўстанова пачала называцца Медыцынскім універсітэтам Земельвайса.
У студзені 2000 года адбылося аб'яднанне Медыцынскага ўніверсітэта Земельвайса з Універсітэтам навук аб здароўі Імрэ Хайнала і Універсітэтам фізічнага выхавання. Аб'яднаны ўніверсітэт атрымаў назву Універсітэта Земельвайса.
Факультэты
правіць- Агульнай медыцыны
- Фармакалогіі
- Стаматалогіі
- Фізічнага выхавання і спорту
- Дзяржаўнай службы аховы здароўя
Выкладанне вядзецца на трох мовах — венгерскай, нямецкай (з 1983 года) і англійскай (з 1989 года).
Зноскі
- ↑ Ünnepélyes keretek között tette le rektori esküjét Dr. Merkely Béla — Універсітэт Земельвайса, 2018. Праверана 21 жніўня 2018.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Земельвайса
- Гісторыя Універсітэта Земельвайса на афіцыйным сайце
- Факты і лічбы
- Факультэты