Універсітэт Караля Данілы

Універсітэт Караля Данілыукраінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Івана-Франкоўску.

Універсітэт Караля Данілы
Університет Короля Данила
Fb ava.jpg
Івано-Франківський Університет Права імені короля Данила Галицького.JPG
Арыгінальная назва Університет Короля Данила
Міжнародная назва The King Danylo University
Заснаваны 1997
Студэнты 3 000
Дактары 15
Размяшчэнне Івана-Франкоўск
Юрыдычны адрас вул. Канавальца 35, Івана-Франкоўск, Украіна
Сайт ukd.edu.ua

Агульная характарыстыкаПравіць

У 1997 годзе заснавана прыватная вышэйшая навучальная ўстанова "Івана-Франкоўскі інстытут права, эканомікі і будаўніцтва". Пачынаў сваю дзейнасць інстытут з арандаванага памяшкання на 500 м2 з 300 студэнтамі і 4 спецыяльнасцямі. У 2007 годзе універсітэт быў перайменаваны ў Івана-Франкоўскі ўніверсітэт права імя Караля Данілы Галіцкага. З мая 2017 года вучэльня называецца Універсітэтам караля Данілы. За дваццаць гадоў дзейнасці ўніверсітэт скончылі больш за 20 тысяч студэнтаў.

На сённяшні дзень Універсітэт караля Данілы рыхтуе спецыялістаў у галіне правазнаўства, эканомікі, архітэктуры, будаўніцтва, дызайну, IT-тэхналогій, журналістыкі, музычнага мастацтва і багаслоўя.

СпасылкіПравіць