Універсітэт Паўднёвага Крыжа

Універсітэт Паўднёвага Крыжа (англ.: Southern Cross University) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лісмар у штаце Новы Паўднёвы Уэльс.

Універсітэт Паўднёвага Крыжа
англ.: Southern Cross University
Арыгінальная назва англ.: Southern Cross University
Заснаваны 1970
Рэарганізаваны 1994
Студэнты 18 092
Краіна
Размяшчэнне Лісмар, Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія
Сайт scu.edu.au

Агульная характарыстыка

правіць

Папярэднікам універсітэта быў Лісмарскі педагагічны каледж, які пачаў сваю працу 23 лютага 1970 года. Сёння ўніверсітэт мае кампусы ў Лісмары і Кофс-Харбары на поўначы Новага Паўднёвага Уэльса і ў Кулангата, самым паўднёвым прыгарадзе Голд-Кост у Квінслендзе. У 2019 годзе ўніверсітэт увайшоў у шэраг 100 лепшых маладых універсітэтаў свету па версіі «Times Higher Education World University Rankings».

Структура

правіць
  • Факультэт бізнесу, права і мастацтваў
  • Факультэт прыродазнаўства і інжынерыі
  • Факультэт здароўя
  • Факультэт адукацыі
  • Каледж карэнных народаў Аўстраліі
  • Універсітэцкі каледж

Спасылкі

правіць