Універсітэт Яна Амоса Каменскага ў Празе

Універсітэт Яна Амоса Каменскага ў Празе (чэшск.: Univerzita Jana Amose Komenského Praha) — чэшская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Празе.

Універсітэт Яна Амоса Каменскага ў Празе
чэшск.: Univerzita Jana Amose Komenského Praha
Арыгінальная назва чэшск.: Univerzita Jana Amose Komenského Praha
Міжнародная назва англ.: Jan Amos Komenský University Prague
Заснаваны 2001
Тып універсітэт
Размяшчэнне Прага
Сайт ujak.cz

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт Яна Амоса Каменскага — гэта першая недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Чэшскай Рэспубліцы, якая атрымала статус універсітэта. Установа была створана як Вышэйшая школа Яна Амоса Каменскага ў 2001 годзе на базе былой Чэхаславацкай сацыялістычнай акадэміі (1965—1990) і Чэхаславацкага таварыства распаўсюджвання палітычных і навуковых ведаў (1952—1965).

Структура правіць

  • Кафедра андрагогікі
  • Кафедра замежных моў
  • Кафедра эканомікі
  • Кафедра медыяў
  • Кафедра міжнародных адносін і дыпламатыі
  • Кафедра права
  • Кафедра спецыяльнай педагогікі

Спасылкі правіць