Універсітэт Яна Евангеліста Пуркіне ва Усці-над-Лабем
Універсітэт Яна Евангеліста Пуркіне ва Усці-над-Лабем (чэшск.: Univerzita Jana Evangelisty Purkyně v Ústí nad Labem) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Усці-над-Лабем.
Універсітэт Яна Евангеліста Пуркіне ва Усці-над-Лабем | |
---|---|
чэшск.: Univerzita Jana Evangelisty Purkyně v Ústí nad Labem | |
Арыгінальная назва | чэшск.: Univerzita Jana Evangelisty Purkyně v Ústí nad Labem |
Міжнародная назва | англ.: Jan Evangelista Purkyně University in Ústí nad Labem |
Заснаваны | 1991 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Усці-над-Лабем |
Сайт | ujep.cz |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Характарыстыка
правіцьУстанова носіць імя біёлага Яна Евангеліста Пуркіне, ураджэнца гэтых мясцін.
Установа займае 14-е месца сярод 26 дзяржаўных універсітэтаў Чэхіі. Універсітэт быў першай навучальнай установай Чэхіі, якая паспяхова прайшла ацэнку камісіяй па акрэдытацыі ўрада Чэшскай Рэспублікі і якая атрымала права на выкладанне ва ўсіх абласцях навучання на працягу наступных 6 гадоў.
Факультэты
правіць- Факультэт педагогікі
- Факультэт сацыяльных і эканамічных навук
- Факультэт мастацтваў і дызайну
- Факультэт навакольнага асяроддзя
- Факультэт машынабудавання
- Факультэт філасофіі
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт медыцынскіх навук
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Яна Евангеліста Пуркіне ва Усці-над-Лабем
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы