Універсітэт крэатыўных мастацтваў

Універсітэт крэатыўных мастацтваў (англ.: University for the Creative Arts) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Кентэрберы.

Універсітэт крэатыўных мастацтваў
англ.: University for the Creative Arts
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University for the Creative Arts
Заснаваны 1856
Год рэарганізацыі 2005
Размяшчэнне Кентэрберы, Англія
Сайт uca.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Вытокі ўніверсітэта — у стварэнні розных невялікіх мастацкіх школ у англійскіх графствах Кент і Сурэй у ХІХ стагоддзі. У Кенце першым з іх быў Мэйдстанскі каледж мастацтваў, заснаваны ў 1867 годзе, а ў Сурэі - Гілфардская школа мастацтваў, заснаваная ў 1856 годзе. У другой палове ХХ стагоддзя многія з гэтых невялікіх мастацкіх школ аб'ядналіся, у выніку чаго ўтварыўся Кентскі інстытут мастацтва і дызайну ў 1987 годзе і Сурэйскі інстытут мастацтва і дызайну ў 1995 годзе. Гэтыя дзве ўстановы аб'ядналіся ў 2005 годзе, каб стаць Універсітэцкім каледжам крэатыўных мастацтваў. У маі 2008 года Таемны савет надаў Універсітэцкаму каледжу крэатыўных мастацтваў статус універсітэта, а ў верасні 2008 года ВНУ прыняла сваю цяперашнюю назву.

Зноскі

Спасылкі правіць