Універсітэт менеджменту адукацыі

Універсітэт менеджменту адукацыіукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова Нацыянальнай акадэміі педагагічных навук Украіны, якая знаходзіцца ў Кіеве. Навуковы і метадычны цэнтр у галіне паслядыпломнай і дадатковай адукацыі.

Універсітэт менеджменту адукацыі
Університет менеджменту освіти
Арыгінальная назва Університет менеджменту освіти
Міжнародная назва University of Educational Management
Заснаваны 1952
Тып універсітэт
Прэзідэнт Мікалай Аляксеевіч Кірычэнка
Метро Лук'яніўская
Юрыдычны адрас вул. Сечавых стральцоў 52а, 04053 г. Кіеў, Украіна
Сайт umo.edu.ua

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1952 годзе Міністэрствам адукацыі Украінскай ССР як Цэнтральны інстытут павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў народнай асветы. Пасля шэрагу трансфармацый структуры ўстановы ў 2007 годзе была ўтворана Дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова «Універсітэт менеджменту адукацыі» АПН Украіны, якая стала вядучай установай у падрыхтоўцы кіруючых кадраў сферы адукацыі і ў правядзення інавацыйных даследаванняў у галіне паслядыпломнай адукацыі і адкрытай адукацыі.

Структура правіць

  • Цэнтральны інстытут паслядыпломнай адукацыі
  • Вучэбна-навуковы інстытут менеджменту і псіхалогіі
  • Інстытут бесперапыннай прафесійнай адукацыі ў Білай Цэркве
  • Навукова-метадычны цэнтр ліцэнзавання і акрэдытацыі
  • Вучэбна-навуковы цэнтр інфармацыйна-лічбавых сістэм і тэхналогій

Спасылкі правіць