Універсітэт імя Джэймса Кука
Універсітэт імя Джэймса Кука (англ.: James Cook University) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Таўнсвіл у штаце Квінсленд.
Універсітэт імя Джэймса Кука | |
---|---|
англ.: James Cook University | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: James Cook University |
Заснаваны | 1961 |
Рэарганізаваны | 1970 |
Размяшчэнне | Таўнсвіл, Квінсленд, Аўстралія |
Сайт | jcu.edu.au |
![]() |
Агульная характарыстыка
правіцьВучэльня была заснавана як каледж у 1961 годзе, у 1970 годзе атрымала статус універсітэта. Названа ў гонар брытанскага першаадкрывальніка Джэймса Кука. Галоўныя кампусы ўніверсітэта размешчаны ў трапічных гарадах Таўнсвіл і Кэрнс у Аўстраліі, а адзін замежны кампус — у Сінгапуры, таксама функцыянуе кампус у Брысбене і інш.
Структура
правіць- Каледж мастацтваў, грамадства і адукацыі
- Каледж бізнесу, права і кіравання
- Каледж медыцынскіх навук
- Каледж медыцыны і стаматалогіі
- Каледж грамадскага здароўя, медыцынскіх і ветэрынарных навук
- Каледж прыродазнаўчых навук і інжынерыі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт імя Джэймса Кука
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы