Універсітэт імя Дж. Г. Кларка

Універсітэт імя Дж. Г. Кларка (англ.: Clark University) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Вустэр у штаце Масачусетс, ЗША.

Універсітэт імя Дж. Г. Кларка
англ.: Clark University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Clark University
Заснаваны 1887
Студэнты 3 405[1] і 3 236[2]
Размяшчэнне Вустэр, Масачусетс, ЗША
Сайт clarku.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Заснаваны ў 1887 годзе на ахвяраванні бізнесмена Джонаса Гілмана Кларка, універсітэт з'яўляецца адным з першых даследчых універсітэтаў у Злучаных Штатах. Першыя студэнты паступілі ў вучэльню ў 1902 годзе, а жанчыны ўпершыню былі залічаны ў 1942 годзе. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю. Ён быў сябрам-заснавальнікам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў, але пакінуў яе ў 1999 годзе.

Акадэмічныя дэпартаменты

правіць
  • Біялогія
  • Хімія
  • Камп'ютарныя навукі
  • Эканоміка
  • Адукацыя
  • Англійская мова
  • Геаграфія
  • Гісторыя
  • Мова, літаратура і культура
  • Матэматыка
  • Філасофія
  • Фізіка
  • Паліталогія
  • Псіхалогія
  • Сацыялогія
  • Візуальнае і выканальніцкае мастацтва

Гл. таксама

правіць

Заўвагі

правіць

Спасылкі

правіць