Універсітэт імя Ч. Тафтса

Універсітэт імя Ч. Тафтса (англ.: Tufts University) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сомерсвіл у штаце Масачусетс, ЗША.

Універсітэт імя Ч. Тафтса
англ.: Tufts University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Tufts University
Заснаваны 1852
Студэнты 9 517 і 12 432[1]
Размяшчэнне Сомерсвіл, Масачусетс, ЗША
Сайт tufts.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Універсітэт быў заснаваны ў 1852 годзе як каледж хрысціянскімі ўніверсалістамі, якія імкнуліся стварыць несектантанскую вышэйшую навучальную ўстанову ў Новай Англіі. Вучэльня носіць імя Чарльза Тафтса, які ахвяраваў 20 акраў зямлі для арганізацыі вучэльні, якія сёння з'яўляюцца галоўным універсітэцкім кампусам. Вучэльня заставалася невялікім гуманітарным каледжам да 1970-х гадоў, калі ператварылася ў вялікі даследчы ўніверсітэт.

Універсітэт прапануе больш за 90 праграм бакалаўрыяту і 160 магістратуры. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю і з'яўляецца сябрам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў. Універсітэт мае таксама дадатковы кампус у цэнтры Бостана, у якім размяшчаюцца медыцынская, стаматалагічная школы і школа харчавання, а таксама вышэйшая школа біямедыцынскіх навук.

Структура

правіць
  • Школа мастацтваў і навук
  • Вышэйшая школа мастацтваў і навук
  • Вышэйшая школа біямедыцынскіх навук
  • Школа ветэрынарнай медыцыны
  • Школа стаматалагічнай медыцыны
  • Школа інжынерыі
  • Школа Флетчара
  • Школа навукі і палітыкі ў галіне харчавання
  • Школа медыцыны
  • Школа Музея выяўленчага мастацтва
  • Каледж грамадзянскага жыцця
  • Універсітэцкі каледж

Гл. таксама

правіць

Заўвагі

правіць

Спасылкі

правіць