Урал-4320
Урал-4320 — савецкі і расійскі буйнатанажны грузавы аўтамабіль падвышанай праходнасці падвойнага прызначэння. Выпускаецца з 1977 года на Уральскім аўтамабільным заводзе ў Міясе (Расія).
Урал-4320 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | УралАЗ | |||||
Гады выпуску | 1977–ц.ч. | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
Гэта чацвёрты па распаўсюджанасці грузавы аўтамабіль у Расіі: станам на 1.01.2024 года зарэгістравана 58 773 машыны гэтай мадэлі[1].
Агляд
правіцьПершапачаткова Урал-4320 камплектаваўся атмасферным дызельным рухавіком КамАЗ-740 магутнасцю 210 к.с. Пасля пажару на заводзе рухавікоў КамАЗ у 1993 годзе і спынення паставак грузавікі сталі абсталёўваць дызелямі ЯМЗ-236 і ЯМЗ-238. Мадыфікацыі з ЯМЗ-236 выпускаліся з маторным адсекам зыходнага памеру (вонкава адрозніваліся размешчаным на правым крыле паветраным фільтрам), для ўсталявання буйнейшага рухавіка ЯМЗ-238 маторны адсек быў падоўжаны. З сярэдзіны 2000-х усе грузавікі сямейства "Урал-4320" сталі камплектаваць кабінамі з падоўжанай маскай незалежна ад мадэлі рухавіка[2].
-
Зыходны выгляд
-
З павялічаным маторным адсекам
-
Варыяцыі размяшчэння фар: у крылах
-
Варыяцыі размяшчэння фар: у бамперы
Памер шын — 14.00 R20 (370 R508). Мадэль АГ-25 выпускаюцца заводамі Кама, Росава. Мадэль Я-307М выпускаюцца заводамі Белшына, Росава.
Тэхнічныя характарыстыкі
правіцьМадэль | 4320-0111-61[3] | 4320-0111-73[4] | 4320-0911-60[5] | 4320-0911-72[6] | |
---|---|---|---|---|---|
Габарыты, мм | 8490х2820х3095 | 9545х2820х3095 | |||
Колавая база, мм | 3800+1400 | 4555+1400 | |||
Даўжыня грузавой платформы, мм | 4600 | 5660 | |||
Грузападымальнасць, кг | 6000 | 6500 | 10000 | 10500 | |
Падрыхтаваная маса, кг | 9010 | 8725 | 9710 | 9410 | |
Дазволеная маса, кг | 15235 | 15450 | 19935 | 20135 | |
Маса прычэпа, кг | 11500 | ||||
Рухавік | |||||
Тып | V-падобны, дызельны, з турбанаддзіманнем | радны, дызельны, з турбанаддзіманнем | V-падобны, дызельны, з турбанаддзіманнем | радны, дызельны, з турбанаддзіманнем | |
Аб'ём, л | 11,15 | 6,65 | 11,15 | 6,65 | |
Магутнасць | 228 к.с. пры 2100 аб/хв | 273 к.с. пры 2300 аб/хв | 228 к.с. пры 2100 аб/хв | 273 к.с. пры 2300 аб/хв | |
Макс. круцільны момант | 90 кгс*м пры 1100-1500 аб/хв | 120 кгс*м пры 1300-1600 аб/хв | 90 кгс*м пры 1100-1500 аб/хв | 120 кгс*м пры 1300-1600 аб/хв | |
Каробка перадач | механічная, 5-ст. | ||||
Раздатачная каробка | 2-ст., з міжвосевым дыферэнцыялам (вышэйшая перадача — 1,04, ніжэйшая перадача — 2,15) | ||||
Вядучыя масты | Перадатачны лік | 7,49 | |||
Макс. хуткасць, км/г | 85 |
Мадыфікацыі
правіцьУ мадэльны шэраг уваходзяць бартавыя грузавікі (як з колавай формулай 6х6, так і 4х4), седлавыя цягачы, самазвалы, вахтавыя аўтобусы і шасі.
Урал-4420
правіцьСедлавы цягач з колавай формулай 6х6.
Урал-5557
правіцьСамазвал колавай формулы 6х6.
Урал-43206
правіцьДвухвосевы варыянт аўтамабіля (колавая формула 4х4).
Урал-3255
правіцьВахтавы аўтобус. Колькасць месцаў — 20-22.
Зноскі
- ↑ Количество грузовых машин в России достигло 2,47 млн ед. (руск.). avtostat-info.com (27 студзеня 2024). Праверана 28 студзеня 2024.
- ↑ Автозавод "Урал" снижает план выпуска грузовиков на 2022 год. И теперь ставка – на "классику" (руск.). abw.by (15 красавіка 2022). Праверана 16 красавіка 2022.
- ↑ Урал 4320 (Бортовой) 4320-0111-61 6x6 (руск.). uralaz.ru. Праверана 16 красавіка 2022.
- ↑ Урал 4320 (Бортовой) 4320-0111-73 6x6 (руск.). uralaz.ru. Праверана 16 красавіка 2022.
- ↑ Урал 4320 (Бортовой) 4320-0911-60 6x6 (руск.). uralaz.ru. Праверана 16 красавіка 2022.
- ↑ Урал 4320 (Бортовой) 4320-0911-72 6x6 (руск.). uralaz.ru. Праверана 16 красавіка 2022.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Урал-4320
- Урал 4320 на афіцыйным сайце вытворцы (руск.). uralaz.ru. Праверана 16 красавіка 2022.