Усевалад Паўлінавіч Гольцаў

Усевалад Паўлінавіч Гольцаў (нар. 12 снежня 1931, г. Струніна, Уладзімірская вобласць, Расія) — спецыяліст у галіне радыяцыйнага матэрыялазнаўства, фізікі цвёрдага цела. Доктар тэхнічных навук (1975), прафесар.

Усевалад Паўлінавіч Гольцаў
Дата нараджэння 12 снежня 1931(1931-12-12) (92 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1975)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыз Куйбышаўскі авіяцыйны інстытут імя С. П. Каралёва (1958).

Працаваў у Інстытуце ядзернай энергетыкі АН БССР (з 1965, загадчык сектара), Навукова-даследчым інстытуце атамных рэактараў (г. Дзімітраўград, Расія; у 1967—1973 — начальнік лабараторыі даследавання інтэрметалічных кампазіцый), Вярхоўны Савет БССР (1990—1993, загадчык сектара навукі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1974—1990 і з 1993, прафесар кафедры фізікі цвёрдага цела, у 1979—1990 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: іонна-плазменная тэхналогія атрымання зносастойкіх пакрыццяў; павышэнне каразійнай і радыяцыйнай стойкасці матэрыялаў.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР» (1982), Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1986).

Бібліяграфія правіць

  • Работоспособность стержней суз быстрых реакторов и пути ее увеличения / В. П. Гольцев, Т. М. Гусева. ― Димитровград, 1973.
  • Радиационное материаловедение бериллия / В. П. Гольцев, Г. А. Серняев, З. И. Чечеткина. ― Минск, 1977.
  • Рентгеноспектральный и электронно-микроскопический методы исследования структуры и свойств материалов / [В. П. Гольцев и др.]. ― Минск, 1980.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гольцев Всеволод Павлинович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 64.
  • Гольцев Всеволод Павлинович // Физический факультет / Белорусский государственный университет. — Минск, 2008. — С. 114.