Усохі (Слаўгарадскі раён)

Усо́хі[2] (трансліт.: Usochi, руск.: Усохи) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.

Вёска
Усохі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
4[1]
Насельніцтва
7[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213242
Аўтамабільны код
6
Усохі на карце Беларусі ±
Усохі (Слаўгарадскі раён) (Беларусь)
Усохі (Слаўгарадскі раён)
Усохі (Слаўгарадскі раён) (Магілёўская вобласць)
Усохі (Слаўгарадскі раён)

Назва Усохі быццам паходзіць ад таго, што калі прыйшлі першыя насельнікі, тут быў усохлы лес (сухастой)[3].

Гісторыя

правіць

Старажылы сведчаць, што вёска Усохі ўзнікла да адмены прыгону (т. б. да 1861). На картах назва Усохі адзначаецца з 2-й паловы XVIII стагоддзя[3].

Вяскоўцы займаліся выганкай смалы і інш. Тут былі смалакурні, таму ўсохцаў называюць смалякамі.

Насельніцтва

правіць
  • 2011 год — 7 чалавек[1]
  • 2010 год — 8 чалавек
  • 1999 год — 58 чалавек
  • 1926 год — 300 чалавек[3]

Інфраструктура

правіць

У вёсцы функцыянуе Дом сацыяльных паслуг[4].

Археалагічныя знаходкі

правіць

Ля вёскі знойдзены два камяні з рэльефнымі выявамі трызубцаў, супастаўных па сваёй стылістыцы з радавым знакам Уладзіміра Святаславіча. З’яўленне апісаных камянёў можа быць звязана з уключэннем Пасожжа ў арбіту ўплыву Кіева пасля разгрому радзімічаў і маркіраваць тут месца збору даніны — пагост[5][6].

Зноскі

  1. а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 583.
  4. Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 27 студзеня 2014.
  5. Авласович А. М. РЕЗУЛЬТАТЫ АРХЕОЛОГИЧЕСКОГО ИЗУЧЕНИЯ ПОГРЕБАЛЬНОЙ ОБРЯДНОСТИ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА МОГИЛЁВСКОЙ ОБЛАСТИ ПО МАТЕРИАЛАМ 2014—2017 гг., 2021
  6. Авласович А. М. Знаки Рюриковичей с территории Могилёвского Поднепровья // Копытинские чтения — IV : сб. ст. Международная научно-практическая конференция, Могилёв, 19-20 марта 2020 г. / под общ. ред. А. Г. Агеева, А. В. Колосова, В. В. Табунова. — Могилёв : МГУ им. А. А. Кулешова, 2020. — С. 14—15.

Спасылкі

правіць