Сухастой

засохшыя дрэвы

Сухасто́й[1][2] — засохлыя на корані дрэвы або дрэвастоі.

Сухастоі ўтвараюцца пры адміранні старых дрэваў, пашкоджанні дрэваў хваробамі і шкоднікамі і пры рэзкіх ваганнях умоў існавання (засуха, маразы, забалочванне глебы, лясныя пажары, зніжэнне ўзроўню грунтавых вод і інш.). У маладых лясах і пасадках узнікненне сухастояў можа быць выклікана загусценнем[3]. Сухастойныя дрэвы могуць быць адзінкавымі або стаяць групамі.

Пашкоджаныя дрэвы становяцца ачагамі распаўсюджвання шкоднікаў і хвароб. У мэтах прадухілення ўтварэння сухастояў выкарыстоўваюцца санітарныя рубкі, вырубка старых і пашкоджаных дрэваў, барацьба са шкоднікамі і хваробамі і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць