Успе́нскі пост, Спа́саўка — летні пост у Грэка-Каталіцкай і Праваслаўнай царкве, працягваецца два тыдні - з 14 па 27 жніўня (па н.ст.).

«Спа́сы». Памятная манета Нацыянальнага банка Беларусі

Па строгасці ўстрымання ёсць блізкім да Вялікага посту. Гэтым постам Святая Царква надае павагу Прасвятой Багародзіцы, заступніцы ўсіх хрысціян, якая нязменна моліцца за іх, звяраючыся да Бога.

У гэты пост рацыён харчавання такі ж, як і ў Вялікі. Рыба дазваляецца толькі ў свята Ператварэння Гасподняга — 19 жніўня (па н.ст.). Пры супадзенні свята Успення з серадой ці пятніцай у гэты дзень дазваляецца есці толькі рыбу, а разгавенне пераносіцца на наступныя содні.

Гл. таксама правіць