Яблычны Спас
Яблычны Спас (Спас, Другі Спас, Вялікі Спас, Сярэдні Спас, Іспас) — старажытнае земляробчае свята, звязанае з выспяваннем пладоў. Адзначаецца 6 (19) жніўня. У хрысціянскай традыцыі Яблычны Спас азначае свята Праабражэння Гасподняга. У народным календары адзначаюцца таксама Першы, «мядовы» Спас, або Макавей 1 (14) жніўня, і Трэці, Малы, «хлебны», «арэхавы» Спас 16 (29) жніўня.
Яблычны Спас | |
---|---|
![]() |
|
«Спасы». Памятная манета Нацыянальнага банку Беларусі | |
Тып | народна-хрысціянскі |
інакш | Спас, Другі Спас, Вялікі Спас, Сярэдні Спас, Іспас |
Значэнне | першая сустрэча восені |
Адзначаецца | ўсходнімі славянамі |
Дата | 6 (19) жніўня |
Святкаванне | асвячэнне яблыкаў |
Традыцыі | частуюць яблыкамі блізкіх і немаёмных, пякуць пірагі з яблыкамі |
Асвячэнне яблыкаўПравіць
У гэты дзень у храмах асвячалі яблыкі і іншыя плады, пасля чаго дазвалялася іх ужываць: «Добра яблычка к Іспасу». Асвечаныя яблыкі пакідалі на магілах блізкіх людзей. Да Яблычнага Спаса яблыкі (а таксама ігрушы, агрэст, струкавую гародніну) есці забаранялася, асабліва жанчынам, у якіх раней паміралі дзеці. Згодна з народным павер'ем, у гэты дзень Бог (ці Божая Маці) раздае на нябёсах усім памерлым дзеткам па яблычку, а таму дзіцяці, чыя маці каштавала іх не парою, пачастунку не дастанецца. Страшылі таксама бацькоў, якія дачасна елі яблыкі, што ў іх паўміраюць дзеці.
Першая сустрэча восеніПравіць
У народзе Спас лічылі днём адлёту буслоў. Калі буслы пачыналі рыхтавацца да вылету ў вырай за тыдзень перад Спасам, чакалася, што зіма надыдзе раней і будзе марозная, а вясна цяплейшая; калі ж пасля Спаса — восень будзе цёплая, зіма позняя, а вясна халодная. Адлёт буслоў сведчыў пра набліжэнне зімы, а прыказкі нагадвалі: «Спас — лета шась!», «Спас — бяры рукавіцы ў запас».
Да ўсходу сонца праводзілі абрад выгнання клапоў. «Прыйшоў Спас, штоб не было клапоў у вас!». Паколькі на тую пару з'яўляецца шмат аваднёў, у Лельчыцкім раёне кажуць: «Прыйшоў Спас, то пабярэ чорт і нас».
Глядзі таксамаПравіць
Яблычны Спас на Вікісховішчы |
- Пакровы — першы восеньскі свята
- Народны каляндар
ЛітаратураПравіць
- Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўн. — 2-ое выд., дап. — Мн.: Беларусь, 2006. — 599 с. — С. 464—466.