Успенскі сабор (Тарту)
Успенскі сабор (англ.: Tartu Uspenski kirik) — праваслаўны храм у горадзе Тарту (Эстонія), кафедральны сабор Тартускай епархіі Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы (Канстанцінопальскага Патрыярхата).
Славутасць | |
Успенскі сабор | |
---|---|
эст.: Tartu Uspenski kirik | |
58°22′57″ пн. ш. 26°43′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Эстонія |
Месцазнаходжанне |
|
Канфесія | праваслаўе |
Епархія | Тартуская епархія |
Архітэктурны стыль | Naryshkin Baroque[d] |
Дата заснавання | 1783 |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | eoc.ee/kogudus/tartu-jum… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЦарква знаходзіцца на тэрыторыі былога дамініканскага кляштара Марыі Магдаліны, які дзейнічаў у горадзе з XIII стагоддзя. Першы праваслаўны храм, прысвечаны Унебаўзяццю Божай Маці, з’явіўся ў Дэрпце неўзабаве пасля заняцця горада рускімі войскамі ў 1704 годзе. Пабудаваная ў 1752—1754 гадах мураваная царква моцна пацярпела падчас пажару 25 чэрвеня 1775 года.
Новы каменны храм быў пабудаваны ў 1783 годзе і асвечаны ў гонар Успення Божай Маці. Пабудаваны па крыжападобнай схеме, аднак у 1840 годзе царква атрымала васьмівугольную аснову, вялікі купалападобны дах і чатыры вуглавя прыбудовы.
У саборы знаходзяцца рэшткі свята-пакутнікаў протаіерэяў Міхаіла Блейвэ і Мікалая Бежаніцкага, расстраляных бальшавікамі 14 студзеня 1919 года.
У 1997 годзе быў унесены ў Дзяржаўны рэгістр помнікаў культуры Эстоніі. Статус кафедральнага сабора царква атрымала 10 студзеня 2009 года.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |