Усходне-Афрыканскае пласкагор’е

Усходне-Афрыканскае пласкагор'е — пласкагор'е ў Афрыцы, размешчанае на паўднёвым усходзе мацерыка, ва ўсходняй частцы Цэнтральнай Афрыкі. На поўначы пласкагор'я размешчаны вулкан Меру, гара Кенія і вулкан Кіліманджара, а таксама найбуйнейшае афрыканскае возера Вікторыя. Плато моцна раздробнена Усходне-Афрыканскай рыфтавай далінай і абмежавана яго паўднёвай часткай. У цэнтры размешчана Кратарнае нагор'е з кальдэрай Нгорангора. На пласкагор'і знаходзяцца вытокі самых буйных рэк Афрыкі: Ніла, Конга, Замбезі.

Карысныя выкапні

правіць

На Усходне-Афрыканскім пласкагор'і выяўлены паклады флюарыту, поліметалічных руд і рэдкіх металаў, россыпы каштоўных камянёў; алмазаносная кімберлітавая трубка Мвадуі.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць