Кенія (гара)

(Пасля перасылкі з Гара Кенія)

Ке́нія — гара ва Усходняй Афрыцы, пагаслы вулкан. Вышыня 5199 м (другая па вышыні пасля Кіліманджара вяршыня ў Афрыцы). Усечаны конус над лававым плато. Горныя лясы, лугі, на вяршыні — шматгадовыя снягі і ледавікі (каля 15, даўжынёй да 1,5 км). На вышыні 1200—2000 метраў плантацыі кавы, сізалю, бананаў. Уваходзіць у склад нацыянальнага парку Маўнт-Кенія.

Кенія
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня5 199 м
Адносная вышыня3 825 м
Першае ўзыходжанне1899 
Размяшчэнне
0°06′ пд. ш. 37°12′ у. д.HGЯO
Краіна
Кенія (гара) (Кенія)
Кенія
Кенія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 800
рус.англ.фр.