Усць-Куломскі раён
Усць-Куломскі раён (руск.: Усть-Куломский район, комі: Кулöмдін район) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.
Усць-Куломскі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 1929 | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Часавы пояс | MSD і UTC+03:00 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьРаён размешчаны на поўдні Комі. Мяжуе з Корткераскім, Саснагорскім, Троіцка-Пячорскім, а таксама з гарадской акругай Ухта рэспублікі Комі, Чардынскім і Гайнскім раёнамі Пермскага края. Плошча раёна складае 26 200 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вычагда, Нем, Вясляна, Лоп’я і Пільва.
Гісторыя
правіцьПершыя згадкі аб населеных пунктах на месцы раёну адносяцца да XVII стагоддзя — узгадваюцца паселішчы Аныб, Усць-Кулом, Усць-Нем, Дзеравянск, Кужба і Мыелдзіна.
У XVIII стагоддзі ўладамі Расійскай імперыі была арганізавана праца па злучэнні Волжскага і Паўночнадзвінскага рачных басейнаў. Канал быў адкрыты ў 1813 годзе.
Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года ў складзе тагачаснай Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран).
Дэмаграфія
правіцьНасельніцтва раёна складае 29 856 чалавек, прыкладна 80% з якога складаюць комі. Большасць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністрацыйнае ўладкаванне
правіцьУ склад раёна ўваходзяць 22 сельскія паселішчы.
Назва | Адміністрацыйны цэнтр |
---|---|
Аныбскае с/п | с. Аныб |
Вольдзінскае с/п | с. Вольдзіна |
Усць-Куломскае с/п | п. Усць-Кулом |
Усць-Немскае с/п | с. Усць-Нем |
Дзіясёр’інскае с/п | п. Дзіясёр’я |
Дзеравянскае с/п | с. Дзеравянск |
Дзёльскае с/п | с. Дзёль |
Донскае с/п | с. Дон |
Зімстанскае с/п | п. Зімстан |
Кебаньельскае с/п | п. Кебаньель |
Керчам’інскае с/п | с. Керчам’я |
Крутаборскае с/п | п. Крутаборка |
Кужбінскае с/п | с. Кужба |
Мыелдзінскае с/п | с. Мыелдзіна |
Ніжневоцкае с/п | с. Ніжні Воч |
Носімскае с/п | с. Носім |
Парчаўскае с/п | с. Парч |
Пажогскае с/п | с. Пажог |
Памоздзінскае с/п | с. Памоздзіна |
Ручаўскае с/п | с. Руч |
Цімшэрскае с/п | п. Цімшэр |
Югыд’яскае с/п | п. Югыд’яг |
Транспарт
правіцьУ раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць адміністрацыйны цэнтр Усць-Кулом з навакольнымі паселішчамі і суседнімі раёнамі Комі. Аўтамабільнае паведамлення з Пермскім краем адсутнічае.
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx — Росстат, 2024.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усць-Куломскі раён
- МР «Усть-Куломский» (руск.)