Уэтары або гуэтары, ісп.: Huetares — зніклы цяпер індзейскі народ, які засяляў у дакалумбаву эпоху тэрыторыю сучаснай дзяржавы Коста-Рыка.

Паводле некаторых хронік, уэтары дзяліліся на дзве вялікія групы, «заходніх» і «ўсходніх» уэтараў, натуральнай мяжой паміж якімі служыла рака Вірылья.

У 15601570-я гады кіраўніком заходніх уэтараў, чыя тэрыторыя распасціралася да ціхаакіянскага ўзбярэжжа, быў «вялікі касік» Гарабіта (Гуарабіта), а кіраўніком усходніх — Эль-Гуарка.

Мова уэтараў уваходзіла, відаць, у склад сям'і чыбчанскіх моў, і была распаўсюджана ва ўсёй цэнтральнай частцы Коста-Рыкі. Мова з пачатку XVII стагоддзя паступова выцясняецца іспанскім. У цяперашні час сляды мовы можна знайсці ў некаторых тапонімах Коста-Рыкі (Aserrí, Curridabat, Turrialba, El Guarco і інш.)

Літаратура правіць

  • Bákit, Oscar, Garabito, nuestra raíz perdida, San José, Jiménez & Tanzi, 1a. ed., 1981.
  • Molina Montes de Oca, Carlos, Garcimuñoz, la ciudad que nunca murió, San José, EUNED, 1993.
  • Quesada Pacheco, Miguel Ángel, Los huetares: historia, lengua, etnografía y tradición oral, Cartago, Editorial Tecnológica, 1996.
  • Quesada Pacheco, Miguel Ángel, Abecedario ilustrado de la lengua huetar, Heredia, Editorial de la Universidad Nacional, 1997.
  • Rodríguez Argüello, Percy Kenneth. Historia del Cantón de Barva, San José, Costa Rica, Ed. Mirambell, 1996.

Спасылкі правіць