Уільям Кемдэн
Уільям Кемдэн (англ.: William Camden) (2 мая 1551 — 9 лістапада 1623) — англійскі гісторык з г. зв. школы антыквараў і археолаг.
Уільям Камдэн | |
---|---|
William Camden | |
![]() Партрэт Уільяма Камдэна працы Маркуса Гірарта, 1609. | |
Дата нараджэння | 2 мая 1551[1] |
Месца нараджэння | Лондан, Англія |
Дата смерці | 9 (19) лістапада 1623[2][3][…] (72 гады) |
Месца смерці | Чызлхерст, Кент, Англія |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антыквар, геральдыст, пісьменнік, гісторык |
Навуковая сфера | гісторык, археолаг |
Месца працы | |
Альма-матар | Оксфардскі ўніверсітэт |
Вядомыя вучні | Hugh Holland[d] |
Вядомы як | аўтар «Britannia» |
![]() |
Асноўныя працыПравіць
Усё жыццё Кемдэн збіраў матэрыялы па гісторыі, геаграфіі і археалогіі Англіі. Вынікам яго шматгадовых даследванняў было з'яўленне ў 1586 сачынення «Britannia, sive florentissimorum regnorum Angliae, Scotiae, Hiberniae et Insularum adjacentium ex intima antiquitate chorographica Descriptio». Гэткае сачыненне, за якое сучаснікі называлі Кемдэна «англійскім Страбонам», мела вялікі поспех і цягам чатырох гадоў вытрымала пяць выданняў (англійскі пераклад яго з'явіўся ў 1610, затым у 1695 і ў 1789, з істотнымі дапаўненнямі Richard Gough).
Іншыя працы Кемдэна: спіс эпітафій Вэстмінстэрскага абацтва (1600), збор старажытных хронікаў (Франкфурт, 1603), нарыс валадарыння Лізаветы І «Annales Rerum Gestarum Angliae et Hiberniae Regnante Elizabetha» (1615; перакладзены на англійскую і французскую мовы; лічыцца істотным матэрыялам для вывучэння валадарыння Лізаветы) і інш. У гонар заслугаў Кемдэна яго імем названае гістарычнае таварыства (Camden-Society), заснаванае ў 1838 з мэтай публікацыі нявыданных матэрыялаў па гісторыі Англіі.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ William Camden // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ William Camden // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.