Уільям Філдынг Огбарн
Уільям Філдынг Огбарн (англ.: William Fielding Ogburn; 29 чэрвеня 1886, Батлер, Джорджыя, ЗША — 27 красавіка 1959, Талахасі, Фларыда, ЗША) — амерыканскі сацыёлаг. Адзін са стваральнікаў сацыялогіі навукі і сацыялогіі тэхнікі. Доктар сацыялогіі, прафесар.
Уільям Філдынг Огбарн | |
---|---|
англ.: William Fielding Ogburn | |
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1886[1][2][3] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 27 красавіка 1959[1][2][3] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | сацыёлаг, статыстык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | сацыялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Franklin Henry Giddings[d][5] |
Вядомы як | Сацыёлаг. Адзін са стваральнікаў сацыялогіі навукі і сацыялогіі тэхнікі |
Член у | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
У 1910 годзе студэнтам пазнаёміўся ў ідэямі Зігмунда Фрэйда. Пасля атрымання адукацыі працаваў сацыёлогам у Чыкагскім універсітэце. У 1918 годзе прайшоў дыдактычны псіхааналіз у Т. Бароу. У 1919 годзе даследаваў псіхалагічныя падставы эканамічнага разумення гісторыі. Выкарыстоўваў тэорыі неўрозаў Фрэйда і індустрыяльных псіхозаў К. Паркера.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Аказаў вялікі ўплыў на ўкараненне псіханалізу ў амерыканскую сацыялогію.
У пачатку 1920-х гадоў Огбарн даследаваў праблему сацыяльных зменаў. Распрацаваў канцэпцыю «культурнага адставання», паводле якой вядучым фактарам сацыяльных зменаў з’яўляюцца «матэрыяльная культура» (або тэхніка), што развіваецца больш хутка ў параўнанні з «нематэрыяльнай (адаптыўнай) культурай». Сярод прычын культурнага адставання Огбарн адзначаў наступныя: наяўнасць у адаптыўнай культуры малой колькасці вынаходніцтваў; існаванне перашкод адаптыўным зменам; апасродкаванасць кантактаў паміж матэрыяльнай і адаптыўнай культурамі; супраціў адаптацыі, што праяўляецца ў пэўных арыентацыях, адзнаках якой-небудзь групы і інш.
У цыкле артыкулаў «Нацыянальная палітыка і тэхніка» (1930-я), «Тэхніка і сацыялогія» (1938) і іншых працах развіваў ідэі пра тое, што менавіта дасягненні навукі і тэхнікі маюць вынікам змены сацыяльнага і культурнага жыцця. Даследаваў шляхі адаптацыі чалавечай прыроды і грамадства. Даказваў, што ўрбанізацыя і індустрыялізацыя вядуць да скарачэння і распаду сям’і. У 1930—1940-х актыўна займаўся сацыялогіяй навукі і тэхнікі, даследаваў наступствы навукова-тэхнічнага прагрэсу для грамадства.
Навуковая спадчынаПравіць
- «Сацыяльныя змены» (1922)
- «Сацыяльныя эфекты авіяцыі» (1946)
- "Даведнік па сацыялогіі " (1947, у суаўтарстве)
- «Тэхніка і міжнародныя адносіны» (1949, рэдактар)
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 William Fielding Ogburn // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 William Fielding Ogburn // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ 3,0 3,1 Brozović D., Ladan T. William Fielding Ogburn // Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ↑ (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
ЛітаратураПравіць
- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6