Уінстан-Сейлемскі дзяржаўны ўніверсітэт

Уінстан-Сейлемскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Winston-Salem State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Уінстан-Сейлем у штаце Паўночная Караліна.

Уінстан-Сейлемскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Winston-Salem State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Winston-Salem State University
Заснаваны 1892
Студэнты 5 169[1]
Размяшчэнне Уінстан-Сейлем, Паўночная Караліна, ЗША
Сайт wssu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.

Універсітэт быў заснаваны як Сейлемская індустрыяльная акадэмія 28 верасня 1892 года. Яна пачалася з 25 вучняў і аднаго выкладчыка ў адным пакоі. У 1895 годзе вучэльня была прызнана штатам Паўночная Караліна. У 1925 годзе генеральная асамблея Паўночнай Караліны перайменавала вучэльню ў педагагічны каледж, а дзяржаўны савет па адукацыі Паўночнай Караліны дазволіў яму прысвойваць дыпломы настаўнікаў пачатковых класаў.

Універсітэт займае 7-е месца ў Злучаных Штатах па рэйтынгу ВНУ па індэксе сацыяльнай мабільнасці.

Структура правіць

  • Каледж мастацтваў, навукі, бізнесу і адукацыі
  • Школа навук пра здароўе
  • Аспірантура і прафесійныя праграмы
  • Універсітэцкі каледж бесперапыннай адукацыі

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць