Уладзімір Ігнацьевіч Пракаповіч
Уладзімір Ігнацьевіч Пракаповіч (8 студзеня 1915, г. Койданава, цяпер Мінская вобласць — 25 кастрычніка 1970) — спецыяліст у вобласці медыцыны (хірургія).
Уладзімір Ігнацьевіч Пракаповіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 студзеня 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 кастрычніка 1970 (55 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | хірург, урач, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
У 1937 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. Удзельнік вызваленчага паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе і Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1950 гадах — галоўны ўрач паліклінікі ў г. Дзяржынску. З 1950 па 1970 — загадчык хірургічнага аддзялення 1-й савецкай бальніцы г. Барысава. Правёў больш 16 тыс. розных аперацый. Па сумяшчальніцтве з 1950 па 1964 — галоўны ўрач станцыі пералівання крыві (размяшчалася ў хірургічным аддзяленні бальніцы). Шматгадовы выкладчык хірургіі ў Барысаўскім медвучылішчы.
Аўтар шэрагу навуковых публікацый. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Барысаўскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.
Памёр 25 кастрычніка 1970 года. Пахаваны на старых могілках у Барысаве.
Узнагароды правіць
Ганараваны дзяржаўных і ўрадавых узнагарод. Выдатнік аховы здароўя БССР.