У Піліпаўку
«У Піліпаўку» — паэма Янкі Купалы, напісаная ў 1908 годзе ў Вільні і ўпершыню апублікаваная ў газеце «Наша Ніва» 18 снежня 1908 года.[1]
«У Піліпаўку» | |
---|---|
Жанр | паэма |
Аўтар | Янка Купала |
Дата напісання | 1908 |
Дата першай публікацыі | 18 снежня 1908 |
Апублікаваны ў | Наша Ніва |
Электронная версія | |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах |
Апісанне
правіцьЖыццёвым матэрыялам, сюжэтна—трагедыйнай калізіяй і мастацка-стылявым ладам блізкая да паэмы «Зімою». У аснове твора паэтычны расповед пра няшчасны выпадак з дарэвалюцыйнага жыцця беларускага сялянства. Герой твора Сцяпан замёрз у сцюдзёную ноч па дарозе з горада дадому, не здолеўшы давезці лек хвораму сыну. Паэма прасякнутая шчырым лірызмам, глыбокім разуменнем простага працоўнага чалавека, неспакойным роздумам аб яго лёсе, згубнай уладзе сацыяльных абставін. Паэт спагадліва ставіцца да лёсу сваіх герояў, але ён верны жыццёвай логіцы: лёс іх залежыць ад невыпадковага збегу акалічнасцей. Паэма вытрымана ў 4-стопным дактылічным памеры з перакрыжаванай рыфмоўкай, але гэта не перашкаджае ёй быць рытмічна разнастайнай і інтанацыйна багатай.[1]
Як адзначыў З. Санюк:
[Галоўныя героі паэмы] паказаныя ў той момант, калі жыццёвая катастрофа — ужо непасрэдна іх лёс. Купала аб’ядноўвае адначасна канечнае і бясконцае, калі быццё канечнага і ёсць быццё бясконцага. Першае з іх — аснова другога нават тады, калі яно ўвасабляе сабой нябыт. Гэта чыста лагічная формула трагічнага выражае дыялектыку самога жыцця, калі мастак не можа паказаць шчаслівага зыходу падзей[2]. |
Зноскі
- ↑ а б Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «У Піліпаўку». — С. 607.
- ↑ Санюк, Зміцер. Трагічнае ў дакастрычніцкай творчасці Янкі Купалы. . Санюк, Зм. Аўтарэферат на спашуканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. — Мн. — 23 с. — С. 9. (18 красавіка 2012).
Літаратура
правіць- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «У Піліпаўку» / Аўтар — М.М.Арочка. — С. 607.
- Санюк, Зм. Трагічнае ў дакастрычніцкай творчасці Янкі Купалы / Аўтарэферат на спашуканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. — Мн. — 23 с.