Дактыль
Дактыль (ад стар.-грэч.: δάκτυλος — палец) — трохдольны памер антычнай метрыкі з аднаго доўга і двух наступных за ім кароткіх складоў. У сілаба-танічным вершаскладанні яму адпавядае стапа з аднаго націскнога склада і двух ненаціскных за ім.
Прыклады дактыля Правіць
Трохстопны:
Колькі па| свеце сха|дзілі,
Перата|пталі бя|ды...
(Яўгенія Янішчыц)
Чатырохстопны:
Цвёрда тры|маўся ю|нак на да|просе,
Тоячы| словы і| думкі сва|е...
(Аркадзь Куляшоў)
Літаратура Правіць
- Рагойша В.П. Паэтычны слоўнік. Мінск, "Беларуская навука", 2004. ISBN 985-08-0598-6.