Спандэй
Спандэ́й (стар.-грэч.: σπονδή, «<культавае> ўзліванне») — такая стапа ў антычнай (метрычнай) сістэме вершаскладання, у якую ўваходзяць два доўгія склады. У сілабатоніцы спандэем называюць з'яву, калі ў двухскладовай ці (значна радзей) трохскладовай стапе становяцца побач два націскныя склады. Злоўжыванне спандэем робіць верш грувасткім, няўклюдным. Разам з тым дзякуючы спандэю паэт можа рытмічна вылучыць тое ці іншае слова ў вершаваным радку, звярнуць на яго ўвагу.
двухскладовыя | |
---|---|
˘ ˘ | пірыхій |
˘ ¯ | ямб |
¯ ˘ | харэй, трахей |
¯ ¯ | спандэй |
трохскладовыя | |
˘ ˘ ˘ | трыбрахій |
¯ ˘ ˘ | дактыль |
˘ ¯ ˘ | амфібрахій |
˘ ˘ ¯ | анапест |
˘ ¯ ¯ | бакхій |
¯ ¯ ˘ | антыбакхій |
¯ ˘ ¯ | амфімакр, крэтык |
¯ ¯ ¯ | молас |
чатырохскладовыя | |
¯ ˘ ˘ ¯ | харыямб |
¯ ˘ ˘ ˘ | пеон |
Літаратура
правіць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.