Анапест
Ана́пест (грэч. ἀνάπαιστος — адлюстраваны назад, адваротны дактылю; меней распаўсюджаны націск анапе́ст, адпаведнае ням.: Anapä́st) — трохскладовы вершаваны памер.
двухскладовыя | |
---|---|
˘ ˘ | пірыхій |
˘ ¯ | ямб |
¯ ˘ | харэй, трахей |
¯ ¯ | спандэй |
трохскладовыя | |
˘ ˘ ˘ | трыбрахій |
¯ ˘ ˘ | дактыль |
˘ ¯ ˘ | амфібрахій |
˘ ˘ ¯ | анапест |
˘ ¯ ¯ | бакхій |
¯ ¯ ˘ | антыбакхій |
¯ ˘ ¯ | амфімакр, крэтык |
¯ ¯ ¯ | молас |
чатырохскладовыя | |
¯ ˘ ˘ ¯ | харыямб |
¯ ˘ ˘ ˘ | пеон |
У антычнай квантытатыўнай метрыцы — метр, стапа якога складаецца з двух кароткіх і аднаго доўгага склада.
У новаеўрапейскай сілаба-танічнай метрыцы анапестам называецца метр, стапа якога складаецца з двух ненаціскных і аднаго націскнога склада.
Анапест у беларускай літаратуры
правіцьАнапест, як і іншыя трохскладовыя стопы, у беларускай паэзіі асабліва пашырыўся з пачатку XX ст. Анапестычным метрам карысталіся Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч і іншыя паэты. Прыклад з Янкі Купалы:
Не кляні́|це мяне́,
Што так сму́т|на пяю́.
Іншыя трохскладовыя памеры
правіцьСпасылкі
правіць- Анапест // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.